Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
На працягу многіх гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Мінскі філіял РУП «Белпошта» таксама прыняў удзел у святкаванні міжнароднага свята роднай мовы. 21 лютага ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі Мінскай вобласці прайшло промамерапрыемства «Дзень роднай мовы». У межах акцыі кліенты скарысталіся магчымасцю падпісаць і бясплатна адправіць паштовыя карткі сваім блізкім па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Таксама наведвальнікам аддзяленняў паштовай сувязі нагадалі аб правільным адрасаванні, расказалі аб папулярным руху Postcrossing (посткросінг) і аб магчымасці атрымання інфармацыі пра паслугі і навінкі РУП «Белпошта» па Viber і e-mail, а таксама запрасілі прыняць удзел у дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць».
Мерапрыемства прайшло ў цеплай і дружнай атмасферы, усе кліенты з вялікім задавальненнем пісалі і адпраўлялі паштовыя карткі сваім родным і блізкім, бо няма нічога больш значнага, чым словы пажаданняў на мове, знаёмай з дзяцінства.