21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. У гэта свята РУП «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень роднай мовы». У кліентаў будзе магчымасць купіць паштовую картку і напісаць цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі!
У рамках мерапрыемства наведвальнікам аддзяленняў паштовай сувязі нагадаюць аб правільным адрасаванні, раскажуць пра папулярны рух Postcrossing, пра магчымасць атрымання інфармацыі аб паслугах і навінкі РУП «Белпошта» па Viber і e-mail, а таксама запросяць прыняць удзел у дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць».
У Мінскай вобласці «Дзень роднай мовы» пройдзе з 11.00 да 13.00:
· АПС Барысаў-5 (вул. Труда, д. 5, г. Барысаў )
· АПС Салігорск-7 (вул. Казлова, д. 31, г. Салігорск)
Не ўпусціце магчымасць напісаць цёплыя словы сваім блізкім
на роднай мове!