Дзень беларускага пiсьменства ў горадзе Хойнiкi
Сучасная Беларусь паважае і ўрачыста адзначае Дзень пісьменства, які 17 гадоў крочыць праз усю краіну. За гэты час ён стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краiны.
У невялiчкi райцэнтр з’ехалiся высокiя афiцыйныя асобы, дзеячы лiтаратуры, культуры, навукi, мастацтва, журналiсты, прадстаўнiкi пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусi, замежныя дэлегацыi.
Галоўнымi месцамi правядзення свята былi цэнтральная гарадская плошча i гарадскi парк.
У гэтым парку адбывалiся розныя тэматычныя выставы i экспазiцыi, прэзентацыi перыядычных выданняў беларускiх выдавецтваў i новых кнiг, а таксама у iм размясцiўся павiльён Гомельскага фiлiялу РУП «Белпошта».
Каманда, якая забяспечвала работу павiльёна.
Стылiзаваны паштальён запрашаў напiсать лicты сябрам, а таксама наведать павiльён.
У гэтым павiльёне была магчымасць азнаемiцца з экспазiцыяй марак Республiкi Беларусь,
а таксама набыць сувенiры, маркi, канверты, паштовыя наборы.
Акрамя таго адбылося спецыяльнае гашэнне, прысвечанае Дню беларускага пiсьменства i выпуску ў абарачэнне паштовай маркi «Герб Хойнiкаў».
Для спецыяльнага гашэння паштовай маркі былi выкарыстаны спецыяльна вырабленыя папкі, а таксама адметны штэмпель для гашэння маркi, якая размяшчалася на канверце Першага дня.
Акрамя таго, на другім лісце папкі адбылося гашэнне мастацкага канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пiсьменства ў Хойніках» з выкарыстаннем другога адметнага штэмпеля.
Памятнае гашэнне адбылося ў адноўленым помнiку архiтэктуры XIX — пачатку XX стагоддзя — комплексе «Сядзібны дом».
Прэзентацыю канверта Першага дня, маркi «Герб Хойнiкаў», мастацкага канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пiсьменства ў Хойніках» правяла намеснiк Мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь Нiна Сямёнаўна Гаўрылава.
У спецыяльным гашэннi прынялi ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мікалаевіч Патупчык, старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Серафiмавiч Якабсон.
Дзень беларускага пiсьменства ў горадзе Хойнiкi у фотаздымках.