21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. У гэта свята Гомельскі філіял РУП «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі вобласці промамерапрыемства «Дзень роднай мовы». У кліентаў будзе магчымасць купіць паштовую картку і напісаць цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі!
У рамках мерапрыемства наведвальнікам аддзяленняў паштовай сувязі нагадаюць аб правільным адрасаванні, раскажуць пра папулярны рух Postcrossing, пра магчымасць атрымання інфармацыі аб паслугах і навінкі РУП «Белпошта» па Viber і e-mail, а таксама запросяць прыняць удзел у дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць».
У г. Гомелі «Дзень роднай мовы» пройдзе з 15.00 да 16.00:
· АПС №30, м-н Касцюкоўка, вул. Незалежнасці, д. 1 Б;
· АПС № 35, вул. Герояў Падпольшчыкаў, д. 17.
Не ўпусціце магчымасць напісаць цёплыя словы сваім блізкім
на роднай мове!