Новости филиала / 01.10.18

Исторические заметки

Драбышэўская, Е. Прыкладнае аддзяленне сувязі // Гомельская праўда. — 1952. — 2 сакавіка. — С. 3.

Прыкладнае аддзяленне сувязі

Агародне-Гомельскае аддзяленне сувязі абслугоўвае насельніцтва трох сельскіх Саветаў. У ім добра пастаўлена работа. У памяшканні чыста і цёпла. Адрасатам своечасова дастаўляецца карэспандэнцыя. Аб узорным і культурным абслугоўванні працоўных клапоціцца начальнік паштовага аддзялення т. Седлярова П. З года ў год аддзяленне выконвае фінансавы план, паспяхова праводзіць падпіску на газеты і часопісы.

За добрую работу аддзяленню ўручана Ганаровая грамата Міністэрства сувязі СССР.

Е. Драбышэўская, старшая піонерважатая
Агародне-Гомельскай сярэдняй школы.

Таранаў, М. Падрыхтоўка кадраў сувязістаў // Гомельская праўда. — 1952. — 21 сакавіка. — С. 4.

Падрыхтоўка кадраў сувязістаў

Ужо тры гады пры Гомельскім упраўленні сувязі існуюць міжабласныя курсы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы начальнікаў аддзяленняў і загадчыкаў агенцтвамі сувязі. За гэты перыяд з адрывам ад вытворчасці прайшло курсавую падрыхтоўку каля 300 чалавек.

Многія з іх, павысіўшы свой ідэйна-палітычны і тэхнічны ўзровень, сталі значна лепш выконваць свае службовыя абавязкі, павышаны ў пасадзе. Былы загадчык агенцтва тав. Суравіцкі В. вылучан начальнікам Кармянскай раённай канторы сувязі. Работніца Гомельскай канторы тав. Валынская Р. працуе зараз старшым паштовым агентам. Загадчык агенцтва тав. Склема В. прызначан намеснікам начальніка Лоеўскай канторы сувязі.

У канцы сакавіка адбудзецца ІІ-ы выпуск слухачоў курсаў, на якіх займаецца 30 чалавек.

Лавінецкі, К. Паштовы агент // Гомельская праўда. — 1953. — 7 красавіка. — С. 2.

Паштовы агент

Больш трох год працуе паштовым агентам Барава-Будскага аддзялення сувязі Кармянскага раёна Браніслава Карповіч. Яна карыстаецца сярод насельніцтва вялікім аўтарытэтам за добрасумленныя адносіны да сваёй справы. У аддзяленні можна купіць патрэбную кнігу, выпісаць тэхнічную, сельскагаспадарчую або мастацкую літаратуру. Браніслава Карповіч з’яўляецца агітатарам сярод калгаснікаў.

Склема, В. Авалодваюць сумежнымі прафесіямі // Гомельская праўда. — 1953. — 30 жніўня. — С. 2.

Авалодваюць сумежнымі прафесіямі

Лоеўская кантора сувязі мае складаную апаратуру, пры дапамозе якой па аднаму ланцугу адбываецца размова двух абанентаў і розную радыёапаратуру. За кароткі тэрмін з тэлефаністкамі і тэлеграфісткамі быў праведзен рад заняткаў па асваенню сумежных прафесій і па вывучэнню сумежных апаратур: тэлефона, тэлеграфа і радыё. Сумяшчэнне складаных прафесій эканоміць 208 рабочых гадзін у месяц, што дае магчымасць дадаткова зберагчы некалькі тысяч рублёў дзяржаўных сродкаў.

За апошні час прэміраваны лепшыя работніцы канторы — комсамолкі тт. Крупейчанка, Старажок. Яны прыйшлі ў 1950 годзе на работу ў кантору сувязі ў якасці дастаўшчыц і паштальёнаў; зараз яны авалодалі прафесіямі тэлефаністак і тэлеграфістак першага і другога разраду. Шэсць чалавек — работнікаў сувязі — вучацца ў вячэрняй школе.

Хутка пры канторы пачне працаваць гурток радыёаматараў. Радыёаматары змогуць атрымаць парады па будове дэтэктарнага і лямпавага прыёмнікаў.

В. Склема,
намеснік начальніка Лоеўскай канторы сувязі.

Мартыновіч, І. Курсы работнікаў сувязі // Гомельская праўда. — 1953. — 12 верасня. — С. 2.

Курсы работнікаў сувязі

У гэтым месяцы заканчваюць сваю работу трохмесячныя курсы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы начальнікаў аддзяленняў і загадчыкаў агенцтваў пры абласным упраўленні сувязі. На курсах навучаецца 28 таварышаў з Бранскай, Палескай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

З самага пачатку заняткаў курсантам створаны спрыяльныя ўмовы для вучобы і культурнага адпачынку. У добра абсталяваных класах ёсць усе неабходныя прылады і дапаможнікі. У інтэрнаце чыста і ўтульна. Добра наладжана вучоба і практыка курсантаў. Усё гэта садзейнічае арганізаванаму правядзенню заняткаў і паспяховаму засваенню набытых ведаў.

Курсант I. Мартыновіч.

Давыдаў, З. Зімовы адпачынак дзяцей сувязістаў // Гомельская праўда. — 1954. — 10 студзеня. — С. 1.

Зімовы адпачынак дзяцей сувязістаў

Абласным камітэтам профсаюза работнікаў сувязі на перыяд школьных канікул загадзя быў складзен цікавы план мерапрыемстваў па арганізацыі адпачынку дзяцей. У памяшканні чырвонага кутка паштовай канторы кожны дзень збіраюцца дзеці і згодна плана накіроўваюцца ў кіно, на каток, у музей або на прадпрыемствы.

4 студзеня была праведзена экскурсія на Гомельскі радыёвузел. Тут дзеці былі сустрэты начальнікам т. Эсмондам і старшым тэхнікам т. Калініным. Тав. Калінін правёў школьнікаў па вытворчых цэхах, расказаў аб прынцыпе работы апаратуры. Дзеці засталіся вельмі задаволенымі. 5 студзеня школьнікі правялі свой дзень на агульнагарадской ёлцы ў Палацы культуры імя В. I.  Леніна. 7 студзеня ў чырвоным кутку паштовай канторы быў арганізаван прагляд мастацкай самадзейнасці.

З. Давыдаў,
старшыня мясцкома управлення сувязі.


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Апрель 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009

Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/branch/gomel/news/2163.html

©  РУП «Белпочта», 2008 — 2020