Услуги
Тарифы
Справка

Новости филиала / 24.09.18

Исторические заметки

Лепшы дастаўшчык тэлеграм

Добрай славай карыстаецца сярод калектыва Гомельскага тэлеграфа дастаўшчыца тэлеграм тав. Заройская. На працягу двух год работы яна даставіла адрасатам 29400 тэлеграм. Тав. Заройская распаўсюджвае сярод насельніцтва паштовыя маркі, канверты. Сваёй добрасумленнай paботай яна паказвае прыклад усім работнкам тэлеграфа. За гэты час тав. Заройская мае некалькі падзяк ад арганізацый і насельніцтва. Яна неаднаразова прэміравалася адміністрацыяй за добрую работу і занесена на Дошку гонару Гомельскага тэлеграфа.

Ждановіч, В. Паштальёны // Гомельская праўда. — 1951. — 29 чэрвеня. — С. 4.


Сельскі паштальён

Дзесяць год работае паштальёнам Гаўрыленка Улляна. Яна дастаўляе карэспандэнцыю ў сотні двароў Азеранскага сельсовета, Рагачоўскага раёна. У практыцы работы паштальёна не бывае затрымак ў дастаўцы газет, часопісаў, пісем, грашовых пераводаў. У летні час, калі працаўнікі сельскай гаспадаркі работаюць у полі, яна дастаўляе карэспандэнцыю адрасатам непасрэдна на месца работы.

Вялікую ўвагу звяртае тав. Гаўрыленка падпісцы на газеты і часопісы сярод калгаснікаў. За добрасумленную работу Улляна Гаўрыленка некалькі разоў прэміравана райканторай сувязі. Працоўныя Азеранскага сельсовета аказалі ёй вялікае давер’е і ў другі раз абралі дэпутатам сельскага Савета.

Н. Рагавікоў,

начальнік аддзялення сувязі.

Астапаў, Ф. Каўгасны паштальён // Гомельская праўда. — 1951. — 10 жніўня. — С. 2.


Калгасны паштальён

Калгасны паштальён — гэта работнік культурнага будаўніцтва на вёсцы, актыўны яго ўдзельнік. I мы бачым яго ўсюды: як агітатара, калі ён чытае ў брыгадзе ці звеннях газету; як арганізатара, калі па яго ініцыятыве тое новае, што стала вядома яму, становіцца здабыткам многіх.

У кожным раёне ёсць калгасныя паштальёны, якія поўнасцю адпавядаюць той высокай ролі, якая ім адведзена.

Такім, напрыклад, з’яуляецца Андрэй Савельевіч Хацькоў, які абслугоўвае калгас «Абарона», Добрушскага раёна, і работае калгасным паштальёнам больш 20 год.

Добрушская раённая газета некалькі разоў пісала аб яго рабоце, высока ацаніла яго высокародную дзейнасць. «Андрэя Савельевіча, — пісала газета, — у калгасе «Абарона» ведаюць як палымянага агітатара, як умелага распаўсюджвальніка бальшэвіцкага друку сярод хлебаробаў: кожны двор сельгасарцелі выпісвае газету ці часопісы». За ўвесь час работы тав. Хацькова ніхто не ведае яшчэ такога выпадку, калі па яго віне былі-б затрыманы газеты ці часопісы, пісьмы ці тэлеграмы.

У тым-жа Добрушскім раёне добрасумленна выконвае свае абавязкі паштальён сельгасарцелі імя Молатава Дар’я Дзмітраўна Крупская.

Выдатна работаюць калгасныя паштальёны Іван Папкоў з калгаса «Звязда» Стаўбунскага сельсовета, Свяцілавіцкага раёна (з 350 двароў, якія ён абслугоўвае, выпісваюць газеты і часопісы 345), Андрэй Шэўчук з Рагачоўскага раёна, Коваль Феня з Чачэрскага, Емельян Берыла з Церахоўскага, Міна Марусаў з Жлобінскага і многія іншыя. Гэта людзі, якія любяць і паважаюць сваю скромную прафесію калгаснага паштальёна, знаходзяць у ёй працоўную асалоду, а ў газеце і кнізе, якую яны распаўсюджваюць сярод калгаснікаў, — магутны сродак асветы і сацыялістычнай культуры.

Калгасныя паштальёны — вялікая група работнікаў культуры. Цікавіцца іх работай, адзначаць лепшых і множыць добры, багаты вопыт іх — задача раённых кантор сувязі, рэдакцый газет, праўленняў калгасаў.

Маеўскі, С. Сельскія паштальёны // Гомельская праўда. — 1951. — 12 кастрычніка. — С. 3.


Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Апрель 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009
Версия для печати