Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца «Дзень роднай мовы», яго адзначаюць па рашэнні ЮНЕСКА з 2000 года. Дата была абраная ў памяць аб пяці пакістанскіх студэнтах, якія загінулі 21 лютага 1952 года на дэманстрацыі ў абарону бенгальскай мовы.
Брэсцкі філіял РУП «Белпошта» таксама прыняў удзел у святкаванні міжнароднага свята роднай мовы. 21 лютага ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі Брэсцкай вобласці прайшло промамерапрыемства «Дзень роднай мовы».
У ходзе акцыі кліентам было запрапанавана бясплатна адправіць сваім родным і блізкім паштовую картку, падпісаную на беларускай мове.
Няма нічога больш чуццёвага і шчырага, чым словы пажадання сваім блізкім на роднай, знаёмай з дзяцінства мове.
Таксама ў ходзе мерапрыемства супрацоўнікі РУП «Белпошта» распавядалі кліентам аб міжнародным руху посткросінг, перавагах паштовага інтэрнэт-магазіна. Асабліва прыемна было, калі ў адказ на беларускамоўнае прывітанне, кліенты з усмешкай падтрымлівалі гутарку на роднай мове.