Паслугі
Тарыфы

Парадак прымянення тарыфаў на перасылку адпраўленняў унутранай паскоранай пошты


Парадак прымянення тарыфаў на перасылку адпраўленняў унутранай паскоранай пошты

Уводзіцца ў дзеянне з 01.11.2010


Зыходзячы з адлегласці перасылкі адпраўленняў унутранай паскоранай пошты распрацавана пяць тарыфных зон: Т1, Т2, Т3, Т4, Т5.

Вызначаны ўмовы дастаўкі:

— на працягу дня, наступнага за днём прыёму;

— да 10 гадзін дня, наступнага за днём прыёму;

— у прызначаны час дня, наступнага за днём падачы;

— у дзень прыёму.

У залежнасці ад умоў дастаўкі распрацаваны каэфіцыенты, якія прымяняюцца да базавага тарыфу.

Для вызначэння тарыфнай зоны прымяняюцца:

табліца кодаў пунктаў адпраўкі і пунктаў прызначэння (далей — табліца кодаў), якая ўключае 30 кодаў (Р1 — Р30), за кожным з якіх замацаваны пэўны пералік раёнаў, рэспубліканскі і абласныя цэнтры.

табліца вызначэння тарыфнай зоны.

Парадак вызначэння тарыфу за перасылку:

1. Для вызначэння тарыфнай зоны адзначаем коды пунктаў адпраўкі і прызначэння, для гэтага:

— адзначаецца пункт адпраўкі (раён, горад). Код (Р) вызначаецца табліцай кодаў;

— адзначаецца пункт прызначэння (раён, горад). Код (Р) вызначаецца табліцай кодаў.

— шляхам перасячэння гарызантальнай (Р пункта адпраўкі) і вертыкальнай (Р пункта прызначэння) ліній вызначаецца прыналежнасць да тарыфнай зоны (Т).

2. У залежнасці ад масы адпраўлення ўнутрырэспубліканскай паскоранай пошты вызначаем тарыф за перасылку адпраўленняў паскоранай пошты з дастаўкай на працягу рабочага дня, наступнага за днём прыёму.

3. У выпадку акрэслівання адпраўшчыкам асаблівых умоў дастаўкі (да 10 гадзін рабочага дня, наступнага за днём прыёму; у прызначаны час рабочага дня, наступнага за днём падачы; у дзень прыёму) да тарыфу за перасылку адпраўленняў паскоранай пошты з дастаўкай на працягу рабочага дня, наступнага за днём прыёму, прымяняецца павышаючы каэфіцыент.

Заўвага: пры перасылцы адпраўленняў унутранай паскоранай пошты ўнутры аднаго горада/раёна памер аплаты вызначаецца па першай тарыфнай зоне (Т1).