Паслугі
Тарыфы

Рэптыліі. Яшчаркі



13 жніўня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі “Рэптыліі. Яшчаркі”.

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 7 відаў рэптылій (паўзуноў): адзін від чарапах (чарапаха балотная), 3 віды змеяў (мядзянка, вуж звычайны, гадзюка звычайная), 3 віды яшчарак (яшчарка жывародная, яшчарка порсткая, вераценніца ломкая). 
Яшчарка жывародная з’яўляецца другім па масавасці відам рэптылій пасля порсткай яшчаркі. Названа так за ўласцівае ёй яйцажывараджэнне: яна не адкладае яйкі ў зямлю, а носіць іх у сабе. 
Яшчарка порсткая — самы масавы від рэптылій рэспублікі. Сваю назву атрымала за хуткія і рэзкія, імпульсіўныя рухі. 
Вераценніца ломкая — адзіны прадстаўнік бязногіх яшчарак у Беларусі. У многіх раёнах рэспублікі яе блытаюць з мядзянкай — ядавітай змяёй — і бязлітасна знішчаюць. Відавая назва дадзена дзякуючы здольнасці адкідаць (ламаць) хвост.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.