Паслугі
Тарыфы

400 гадоў першаму ў свеце «Буквару»



24 ліпеня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «400 гадоў першаму ў свеце «Буквару».
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Першая ў свеце кніга пад назвай «Буквар» выдадзена 24 ліпеня 1618 года ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўі. Гэта было адно з самых старажытных беларускіх выдавецтваў у Вялікім Княстве Літоўскім, якое выпускала нямала кніг на царкоўнаславянскай, старабеларускай і польскай мовах.
 
У свеце захаваліся толькі два асобнікі гэтага ўнікальнага выдання. Адзін, няпоўны, знаходзіцца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі, другі, поўны, асобнік — у Вялікабрытаніі, у бібліятэцы лонданскага таварыства «Мідл Тэмпл».
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.