Паслугі
Тарыфы

Беларуская пажарная служба



20 ліпеня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Беларуская пажарная служба».
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Беларуская пажарная служба вядзе сваю гісторыю з сярэдзіны XIX стагоддзя. За доўгія гады ў структуры шмат што змянілася, але прызначэнне засталося ранейшым — заўсёды ісці на дапамогу.
Сёння служба можа выконваць увесь спектр аварыйна-выратавальных работ: ад ліквідацыі пажараў да знішчэння аварый на нафта- і газаправодах. На ўзбраенні змагароў з агнём сучасныя сродкі пажаратушэння і маніторынгу надзвычайных сітуацый, большасць з якіх распрацавана і ўведзена ў эксплуатацыю айчыннымі спецыялістамі.
 
На марцы і канверце «Першы дзень» — эмблема Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.