Верталётны спорт
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 9 ліпеня 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 16-му Чэмпіянату свету па верталётным спорце.
Месца гашэння — Мінск-1.
Колер масцікі — чорны.
Дызайн спецштэмпеля А.Мядзведзь.
Упершыню ў гісторыі суверэнная Рэспубліка Беларусь прымае сусветнае першынство сярод верталётчыкаў. З 23 па 29 лiпеня на аэрадроме Баравая пройдзе 16-ы Чэмпіянат свету па верталётным спорце.
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн канверта А.Мядзведзь.
На канверце — лагатыпы 16-га Чэмпіянату свету па верталётным спорце і грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту», у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.