Паслугі
Тарыфы

Медалісты XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане



20 чэрвеня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі з серыі «Медалісты XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане».

Дызайн Я.Бядонік. 

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна». 

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.

XXIII зімовыя Алімпійскія гульні праходзілі з 9 па 25 лютага 2018 года ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя).
У Гульнях прынялі ўдзел больш за 2 900 спартсменаў з 92 краін. Падчас спаборніцтваў было разыграна 102 камплекты медалёў у 7 відах спорту (15 дысцыплін). 
У актыве беларускіх спартсменаў два залатыя медалі і адзін сярэбраны. 
Узнагароды найвышэйшай пробы заваявалі фрыстайлістка Ганна Гуськова ў лыжнай акрабатыцы і біятланісткі Дар'я Домрачэва, Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна ў эстафеце, срэбра — Дар'я Домрачэва ў мас-старце.

Маркі друкаваліся з эмблемай Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, якая таксама размешчана на канверце «Першы дзень».

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовых марак у аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.