Паслугі
Тарыфы

Жывапіс. А.С.Бархаткоў

 
4 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А. С. Бархаткоў» з серыі «Жывапіс».
 
Працяг серыі. Пачатак — канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131, 133.
 
Бархаткоў Антон Стафанавіч (17.01.1917, в. Шчаглоўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.03.2001) — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1991). Майстар рэалістычнага жывапісу. Працаваў у жанры лірычнага пейзажа, партрэта і тэматычнай карціны. У пейзажных і тэматычных палотнах адчуваецца ўплыў мастацтва перадзвіжнікаў. Для работ характэрна яркасць уражання ад прыроды, маляўнічае бачанне свету, жыццесцвярджальная гама фарбаў.
 
Дызайн канверта і спецштэмпеля А.Мядзведзь.
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 17 студзеня на паштамце Мінска.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.