Паслугі
Тарыфы

Спорт. Гандбол



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 20 чэрвеня 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага гандбольнаму клубу «СКА-Мінск».

Месца гашэння — Мінск-1.
Колер масцікі — чорны.
Дызайн спецштэмпеля А.Мядзведзь.

У гісторыі суверэннай Беларусі СКА станавіўся дзесяціразовым чэмпіёнам краіны, шасціразовым уладальнікам Кубка Беларусі, шматразовым уладальнікам Кубка Балтыйскай лігі.
У 2013 годзе мінчане выйгралі Кубак выкліку ЕГФ, у тым жа годзе створана дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па гандболе імя С. П.  Мірановіча.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».

Дызайн канверта А.Мядзведзь.

На канверце — лагатып гандбольнага клуба «СКА-Мінск», у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміццатут.