Паслугі
Тарыфы

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь



Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 14 красавіка 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Месца гашэння — Мінск-1.
Колер масцікі — сіні.
Дызайн спецштэмпеля Я.Бядонік.

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адлічвае сваю гісторыю з 22 красавіка 2013 года.
Да ліку асноўных функцый Камітэта адносяцца: правядзенне экспертных даследаванняў, вядзенне крыміналістычных улікаў і калекцый, забеспячэнне ўдзелу судовых экспертаў у якасці спецыялістаў у працэсуальных дзеяннях, сертыфікацыя зброі і боепрыпасаў да яе, ліцэнзаванне судова-экспертнай дзейнасці.
Зараз у Камітэце праводзіцца больш за 160 відаў экспертыз і даследаванняў, для якаснага і своечасовага правядзення якіх падрыхтаваны высокакваліфікаваныя спецыялісты і створана магутная матэрыяльна-тэхнічная база.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн канверта Я.Бядонік.

У аснове спецштэмпеля і на канверце — эмблема Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.