Паслугі
Тарыфы

Жывапіс. А.А.Паслядовіч



9 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А. А. Паслядовіч» з серыі «Жывапіс».

Працяг серыі. Пачатак — канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131, 133, 135, 137.

Паслядовіч Аляксандра Ануфрыеўна (23.04.1918, г. Мінск — 23.04.1988) — беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963).
Працавала ў розных тэхніках станковай графікі. Прымала актыўны ўдзел у зацвярджэнні сучасных эстэтычных ідэалаў, новых тэм і вобразаў, мастацкіх сродкаў i форм, уласцівых графіцы. Мастачка выкарыстоўвала ў сваіх працах традыцыі народнага мастацтва ў спалучэнні з выразнасцю сілуэтаў на плоскасці ліста, з прыгажосцю ліній і колеравых плям літаграфіі.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Дызайн канверта і спецштэмпеля М.Віткоўскай.

Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 23 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміццатут.