75 гадоў трагедыі Хатыні
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 22 сакавіка 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 75-годдзю трагедыі Хатыні.
Месца гашэння — Лагойск-1 Мінскай вобл.
Колер масцікі — чырвоны.
Дызайн спецштэмпеля В.Когут.
22 сакавіка 1943 года вёска Хатынь папоўніла спіс тысяч беларускіх населеных пунктаў, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роўна 75 гадоў таму 149 жыхароў Хатыні, у тым ліку 75 дзяцей, былі жывымі спалены гітлераўцамі. Сёння на месцы вёскі — вядомы ўсяму свету мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з дзяржаўным мемарыяльным комплексам «Хатынь».
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
На канверце: скульптура «Няскораны»; мемарыяльныя элементы «Могілкі вёсак», «Сцяна памяці»; абеліскі са званамі (архітэктары Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін, скульптар С.Селіханаў).
Дызайн канверта В.Когут.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.