Выпуск по тэматыцы РСС. Запаведнікі
1 сакавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Запаведнікі» з эмблемай Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС).
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
Мастак А.Міцянін.
Дызайн М.Віткоўскай.
Маркі друкаваліся ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
Выпуск «Запаведнікі» працягвае серыю паштовых марак па тэматыцы РСС, адметнай рысай якіх з'яўляецца нанясенне эмблемы РСС на малюнак дзяржаўных знакаў паштовай аплаты і філатэлістычнай прадукцыі.
Сёння ў Беларусі два дзяржаўныя запаведнікі: Бярэзінскі біясферны і Палескі радыяцыйна-экалагічны.
Бярэзінскі біясферны запаведнік — адна з найстарэйшых прыродаахоўных тэрыторый самага высокага рангу ў нашай краіне. Створаны 30 студзеня 1925 года для аховы і развядзення рэдкіх відаў жывёл і птушак. Сёння гэта адзінае месца, дзе жыве «Вялікая еўрапейская пяцёрка» буйных млекакормячых — зубр, мядзведзь, лось, воўк і рысь: толькі тут можна ўбачыць усіх іх адначасова.
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік арганізаваны 18 ліпеня 1988 года на тэрыторыях зон радыеактыўнага забруджвання ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. З'яўляецца месцам рэабілітацыі прыроднай тэрыторыі, пляцоўкай для навуковых даследаванняў і практычна зачынены для турыстаў. Больш 700 супрацоўнікаў уваходзяць у штат запаведніка. З іх 40 навукоўцаў займаюцца рэалізацыяй спецыяльнай навуковай праграмы.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.