100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь
								19 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь». 
Мастак Т.Дольская. 
Дызайн Т.Кузняцовай. 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна». 
23 лютага 2018 года Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь спаўняецца 100 гадоў. Менавіта гэты дзень далёкага 1918 года прынята лічыць днём стварэння Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. 
 Станаўленне і развіццё Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь непарыўна звязана з гісторыяй Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, на базе якой і была створана армія суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь. 
 Сёння Узброеныя Сілы нашай краіны — гэта гарант непарушнасці рубяжоў Айчыны. 
 На марцы і ў аснове спецштэмпеля — эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 
 Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з ваенным інфармацыйным агенцтвам «Ваяр». 
 Дызайн канверта «Першы дзень» Н.Ігнацьевай. 
 У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.