Паслугі
Тарыфы

Увага! Вынікі конкурсу!


Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» праводзіў конкурс-апытанне на лепшую паштовую марку 2017 года.

З 29 студзеня па 28 лютага 2018 года ўсе жадаючыя запрашаліся прыняць удзел у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2017 года».

На конкурс дасланы 1 711 анкет. Па выніках падліку вызначаны тры лепшыя выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь:

1 месца. Паштовы блок «Геадэзічная дуга Струвэ» — 663 галасы. Дызайн Яўгеніі Бядонік.

2 месца. Паштовы блок «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі» — 276 галасоў. Мастак Таццяна Дольская. Дызайн Яўгеніі Бядонік.

3 месца. Паштовы блок «950 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Мінска» — 125 галасоў. Дызайн Таццяны Кузняцовай.

Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» ўдзячны ўдзельнікам апытання за праяўленую цікавасць да паштовых марак Рэспублікі Беларусь. Выказаныя прапановы, па магчымасці, будуць улічаны ў далейшай рабоце ВЦ «Марка».

РУП «Белпошта» падрыхтавала 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі, якімі па выніках розыгрышу будуць узнагароджаны ўдзельнікі апытання, якія назвалі лепшы выпуск.