Увага! Конкурс!
								 
РУП «Белпошта» аб'яўляе конкурс-апытанне на лепшую паштовую марку 2017 года. 
 З 29 студзеня па 28 лютага 2018 года ўсе жадаючыя запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2017 года». 
Для гэтага неабходна: 
 1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» ў раздзел «Філатэлія» 
http://www.belpost.by/stamps/konkurs-marka-itogi/, скачаць бланк анкеты, запоўніць яго, пазначыўшы нумар паштовай маркі ці паштовага блока, які Вам больш спадабаўся, і выслаць на электронны адрас 
vinch@belpost.by; 
2. Наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету. Разборліва запоўненую анкету з паметкай «Конкурс» накіраваць на адрас: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск. 
Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія даслалі лісты ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і назвалі марку-пераможніцу, будуць разыграны прызы: 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі.