Калектыў выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта» удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2017 года. Адпаведныя ўказы падпісаны 4 студзеня.
Па выніках 2017 года прысуджаны 5 прэмій Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб'яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.
10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі прысуджаны дзеячам культуры і мастацтва. Імі адзначаны дзеячы інфармацыйнай сферы, культуры і мастацтва, аўтарскія калектывы, установы культуры за значныя дасягненні ў сферы інфармацыі, гісторыка-культурнай спадчыны, галіны тэатральнага і выяўленчага мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання таленавітай моладзі.
Калектыў выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта» ўдастоены прэміі за значны ўклад у захаванне духоўнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, стварэнне высокамастацкіх паштовых марак да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, іншым знамянальным падзеям у гісторыі і культуры Беларусі.
Безумоўна, гэта вялікая і значная падзея. Прэмія з'яўляецца высокім прызнаннем прафесіяналізму калектыву выдавецкага цэнтра «Марка», а таксама велізарным стымулам для дасканалення і далейшай плённай дзейнасці.