25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова
19 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова».
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Дызайн Т.Кузняцовай.
Мастак купона Т.Дольская.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова ўсталяваны 19 лістапада 1992 года.
У тым жа годзе падпісаны Дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова, які заклаў палітычную аснову, што актывавала ўсе іншыя напрамкі супрацоўніцтва. У наш час дагаворна-прававую базу двухбаковага ўзаемадзеяння складаюць каля 70 дакументаў.
Паміж краінамі вядзецца паўнавартасны палітычны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У дзень выпуску паштовай маркі у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.