25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай
								 
15 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай». 
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна». 
 
Мастак Т.Дольская. Дызайн Я.Бядонік. 
 
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай усталяваны 7 ліпеня 1992 года. 
Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, пагадненне пра бязвізавыя паездкі па дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартах. 
Вядзецца прапрацоўка заключэння міжурадавых пагадненняў пра эканамічнае супрацоўніцтва і гандаль, пра спрыянне ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, пра ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. У ўругвайскага боку знаходзіцца на разглядзе праект Пагаднення пра бязвізавыя паездкі па агульнаграмадзянскіх пашпартах. 
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца 
тут.