Паслугі
Тарыфы

2017 – Год навукі ў Беларусі

 
13 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «2017 — Год навукі ў Беларусі».
 
Дызайн А.Мядзведзь.
Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
 
З мэтай павышэння статусу вучонага і ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, стварэння спрыяльных умоў для захавання навуковага патэнцыялу краіны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі 2017 год абвешчаны Годам навукі.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
У аснове канверта «Першы дзень» — лагатып Года навукі ў Беларусі. Дызайн Вольгі Сенкевіч.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.