135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа
2 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа».
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Дызайн А.Мядзведзь.
Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, нар. 22.10. (03.11.) 1882, засценак Акінчыцы (цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) — 13.08.1956) — беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч.
Класік беларускай літаратуры, разам з Я.Купалам з’яўляецца заснавальнікам сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Творы пісьменніка перакладзены на многія замежныя мовы.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, будынак якога размешчаны на канверце «Першы дзень».
У аснове маркі партрэт Якуба Коласа (М. А. Савіцкі, палатно, алей, 1982) са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.