Паслугі
Тарыфы

З Нараджэннем Хрыстовым! З Новым годам!

 
12 кастрычніка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «З Нараджэннем Хрыстовым!», «З Новым годам!».
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
 
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
 
Нараджэнне Хрыстова і Новы год — святы, якія любяць і з нецярплівасцю чакаюць дарослыя і дзеці. Упрыгожаная ёлка, вясёлыя прадстаўленні, падарункі — усё гэта стварае непаўторную святочную атмасферу.
 
Маркі падрыхтаваны па эскізах дзіцячых малюнкаў: Максіма Лагуна, Анастасіі Шульжык. Ілюстрацыя на канверце «Першы дзень» Нікі Бельскай.
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.