95 гадоў ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк»
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 20 верасня 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 95-годдзю «Беларусбанка».
Месца гашэння — аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).
Колер масцікі — чорны.
Дызайн спецштэмпеля А.Мядзведзь.
Гісторыя «Беларусбанка» пачынаецца 26 снежня 1922 года, калі выйшла ў свет пастанова Савета Народных Камісараў РСФСР «Аб заснаванні дзяржаўных ашчадных кас».
Сёння «Беларусбанк» — флагман беларускай банкаўскай сістэмы, лідар, які ў многім вызначае трэнды і бізнес-тэндэнцыі, мае ўстойлівыя пазіцыі на міжнародных фінансавых рынках; уносіць значны ўклад у развіццё рэальнага сектара эканомікі і сацыяльна значных праектаў.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк».
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн канверта А.Мядзведзь.
У аснове спецштэмпеля і на канверце — юбілейны лагатып «Беларусбанка».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.