Паслугі
Тарыфы

Гарады Беларусі. Гомель

 
14 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Гомель» з серыі «Гарады Беларусі».
 
Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
 
Дызайн Я.Бядонік.
 
Гомель — адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі, які ўзнік у канцы 1-га тысячагоддзя н. э. на зямлі радзімічаў. Афіцыйным годам яго заснавання з'яўляецца 1142-гі, калі горад згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе.
 
Сучасны Гомель — другі па велічыні абласны цэнтр у рэспубліцы, горад з развітой прамысловасцю, навукай, культурай, важны транспартны вузел і грамадска-палітычны цэнтр міжрэгіянальных сувязяў Расіі, Украіны і Беларусі. У горадзе працуе звыш ста прадпрыемстваў машынабудавання, лёгкай, харчовай, хімічнай і іншых галін прамысловасці.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 50 Гомеля будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.