25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя
12 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя».
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Дызайн Т.Кузняцовай.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя ўсталяваны 17 красавіка 1992 г.
Індыя адносіцца да ліку важных знешнепалітычных партнёраў Беларусі. У апошнія гады інтэнсіўна развіваецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін.
Перспектыўным уяўляецца супрацоўніцтва Беларусі і Індыі ў сферы энергетыкі, машынабудавання, інфармацыйных тэхналогій, фармацэўтычнай і харчовай прамысловасці. Дастаткова высокі ўзровень развіцця беларуска-індыйскіх сувязяў назіраецца ў навукова-тэхнічнай, культурнай і праваахоўнай сферах, а таксама ў сферы адукацыі.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) і ў Нью-Дэлі (Індыя) будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.