Паслугі
Тарыфы

950 гадоў Мінску

 
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 9 верасня 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прымеркаванага да святкавання 950-годдзя Мінска.
 
Месца гашэння — аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).
 
Колер масцікі — чырвоны.
 
Дызайн спецштэмпеля Таццяны Кузняцовай.
У аснове спецштэмпеля — пячатка першага мінскага князя Глеба Усяславіча.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.