500-годдзе беларускага кнігадрукавання
								 
1 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «500-годдзе беларускага кнігадрукавання». 
 
Мастак Т.Дольская. 
Дызайн М.Віткоўскай. 
 
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна». 
 
Мінула шмат стагоддзяў, пакуль у Белаpyci з'явілася першая друкаваная кнiгa. Пачынальнікам кнігадрукавання сярод усходніх славян стаў Францыск Скарына, які ў 1517 годзе заснаваў у Празе друкарню і выдаў Псалтыр — першую друкаваную беларускую кнігу. 
500-годдзе беларускага кнігадрукавання — дата сусветнай значнасці, унесеная ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА. 
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. У аснове маркі — старонка з Псалтыра. 
 
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца 
тут.