100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі
								 
9 жніўня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі». 
 
Пімен Емельянавіч Панчанка (23.08.1917, Эстонія — 02.04.1995) — беларускі паэт і грамадскі дзеяч. Народны паэт БССР (1973). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959), дзяржаўных прэмій БССР і СССР (1967, 1981). Ганаровы акадэмік НАН Беларусі (1994). 
 
Выступаў як паэт, перакладчык, крытык. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Міцкевіча, М.Нагнібеды, Я.Райніса, А.Суркова, Ф.Шылера і інш. Многія вершы пакладзены на музыку. 
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. 
 
Мастак канверта і спецштэмпеля М.Рыжы. 
Дызайн Т.Кузняцовай. 
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 23 жніўня ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16). 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца 
тут.