25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай
								 
19 ліпеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай». 
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна». 
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
16 снежня 1991 года падпісана Дэкларацыя аб прынцыпах добрасуседскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай. Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўсталяваны 7 красавіка 1992 года. 
За чвэрць стагоддзя развіцця беларуска-латвійскіх адносін створана дагаворна-прававая база, пашырылася рэгіянальнае супрацоўніцтва, усталяваны кантакты на міжурадавым і міжпарламенцкім узроўнях. Інтэнсіўна развіваюцца міжведамасныя кантакты па лініі міністэрстваў эканомікі, транспарту, сувязі, культуры, унутраных спраў, пагранічных і мытных службаў, сельскай гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя, аховы здароўя. Наладжана ўзаемадзеянне паміж нацыянальнымі банкамі Беларусі і Латвіі, падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве. 
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. 
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца 
тут.