Сумесны выпуск Беларусі і Кыргызстана. Коні
								 
30 чэрвеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Сумесны выпуск Беларусі і Кыргызстана». 
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна». 
Дызайн А.Мядзведзь. 
 
У сучасным свеце існуе вялікая колькасць парод коней, кожная з якіх мае сваё прызначэнне. 
 
Тракененскі конь сваім з'яўленнем абавязаны працы ўсходнепрускіх навукоўцаў-селекцыянераў, якія стварылі моцную і цягавітую пароду для патрэб кавалерыі. Сёння гэта адзіная з усіх паўкроўных парод коней, якая разводзіцца ў чысціні. 
 
Новакыргызскі конь з’явіўся ад старажытнага кыргызскага каня, захаваў усе яго лепшыя якасці (цягавітасць, непераборлівасць) і атрымаў дадатковыя перавагі: павелічэнне росту і вагі, а таксама паляпшэнне хуткасных характарыстык на спартыўных скачках. 
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі. 
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца 
тут.