Паслугі
Тарыфы

95 гадоў беларускай пракуратуры

 
22 чэрвеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «95 гадоў беларускай пракуратуры».
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Беларуская пракуратура, заснаваная 26 чэрвеня 1922 года, займае важнае месца ў сістэме праваахоўных органаў рэспублікі, ёй належыць каардынуючая роля ў барацьбе з карупцыяй і злачыннасцю.
Задачамі пракуратуры Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона праў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.
 
У аснове маркі, спецштэмпеля і на канверце «Першы дзень» — эмблема пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.