125 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю Мінскай конкі
10 мая 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «125 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю Мінскай конкі».
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
Дызайн Я.Бядонік.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
10 мая 1892 года ў Мінску пачала працу конка, якая праіснавала амаль 40 гадоў і паслужыла асновай для стварэння больш сучаснага транспарту — электрычнага трамвая. 3 сакавіка ў Музеі гісторыі горада Мінска адкрылася пастаянная экспазіцыя «Мінская конка».
У ёй прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць станаўленне і развіццё грамадскага транспарту горада.
Праект падрыхтаваны па матэрыялах са збору Музея гісторыі горада Мінска.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.