Паслугі
Тарыфы

Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Кветкі

 
3 мая 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Нарцыс ‘Холідэй Сан’» і «Цюльпан ‘Армані’» з серыі «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Кветкі».
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Дызайн А.Мядзведзь.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Цэнтральным батанічным садам НАН Беларусі.
 
Маркі друкаваліся з эмблемай Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі.
 
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.