Паслугі
Тарыфы

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Млекакормячыя

 
27 красавіка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі серыі «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Млекакормячыя».
 
Маркі друкаваліся ў адным марачным лісце.
 
Мастак А.Міцянін.
Дызайн М.Віткоўскай.
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Звычайны хамяк — лесастэпавы від грызуноў. Вядзе начны лад жыцця, вясной і восенню актыўны і днём. Зімоўку праводзіць у стане зімовага сну ў норах. Перыядычна прачынаецца і падкормліваецца насеннем культурных і дзікіх злакаў.
 
Гарнастай вядзе пераважна адзіночны, тэрытарыяльны лад жыцця. Актыўны часцей у змрочна-начныя гадзіны, часам сустракаецца і днём. Селіцца непадалёку ад вады. Упершыню ўключаны ў 4-е выданне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.
 
Барсук вядзе аселы і як бы паўпадземны лад жыцця. Большую частку жыцця праводзіць у норах. На зіму звер упадае ў спячку, прачынаецца і выходзіць на паверхню ранняй вясной пры цёплым надвор'і.
 
Буры мядзведзь самы буйны прадстаўнік атрада драпежных у Еўропе. Пасяляецца толькі ў буйных лясных масівах. Вядзе адзіночны лад жыцця. Актыўны ў змрочны і начны час. Спецыфічнай асаблівасцю біялогіі мядзведзя з’яўляецца зімовая спячка.
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.