Паслугі
Тарыфы

IX Нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белфіла-2017»

 
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца з 18 па 21 красакавіка 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага IX Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўцы «Белфіла-2017».
 
Месца гашэння — аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).
Колер масцікі — чорны.
Дызайн спецштэмпеля Я.Бядонік.
 
Нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белфіла» праводзіцца ў Беларусі ўжо дзявяты раз. Упершыню яна адбылася ў Магілёве (1999), затым у Гродне (2000, 2006), Мінску (2002, 2004, 2009, 2015), Гомелі (2011).
 
IX Нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белфіла-2017», прысвечаная 25-годдзю першай беларускай паштовай маркі і 950-годдзю Мінска, праводзіцца ў межах XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2017» у Мінску.
 
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн канверта Я.Бядонік.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.