25-годдзе першай беларускай паштовай маркі
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 20 сакавіка 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю першай беларускай паштовай маркі.
Месца гашэння — Мінск-паштамт.
Колер масцікі — чырвоны.
Дызайн спецштэмпеля Я.Бядонік.
20 сакавіка 1992 года была выпушчана ў абарачэнне першая беларуская паштовая марка «Крыж Еўфрасінні Полацкай». Знакамітая рэліквія з'яўляецца адным з самых каштоўных твораў мастацтва, які знік, і адной з самых вядомых святыняў Беларусі.
Першымі на тэрыторыі рэспублікі ў «Выдавецтве «Беларускі Дом друку» ў 1995 годзе былі аддрукаваны маркі, прысвечаныя 50-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія выйшлі ў паштовае абарачэнне 4 мая 1995 года. Да гэтага беларускія дзяржаўныя знакі паштовай аплаты тыражаваліся ў Расіі.
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». Дызайн канверта Я.Бядонік.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.