100-годдзе Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 14 сакавіка 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 100-годдзю Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Месца гашэння — Мінск-1.
Колер масцікі — чорны.
Дызайн спецштэмпеля Я.Бядонік.
Гісторыя Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў пачынаецца 17 сакавіка 1917 года, калі ў Мінску быў утвораны Савет рабочых дэпутатаў, хутка пераўтвораны ў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
З таго часу Савет зведаў шэраг змен і сёння з’яўляецца асноўным звяном сістэмы мясцовага самакіравання ў горадзе Мінску.
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн канверта Я.Бядонік.
На канверце: герб Мінска, фотаздымкі будынкаў, у якіх у розны час размяшчаўся Мінгарсавет.
Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.