Паслугі
Тарыфы

950 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Мінска

 
3 сакавіка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «950 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання Мінска».
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Мінск — сталіца Беларусі, найбуйнейшы транспартны вузел, палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр краіны. Мае ганаровае званне «Горад-герой».
 
Першае ўпамінанне пра Мінск як пра горад Полацкага княства адносіцца да 1067 г. і змяшчаецца ў найстаражытнейшых хроніках усходніх славян: летапісным зборы «Русь» і ў «Аповесці мінулых гадоў». Летапісы апавядаюць пра разгром горада падчас ваеннага паходу трох кіеўскіх князёў Яраславічаў на землі полацкага князя Усяслава і пра бітву на рацэ Нямізе паміж кіеўскімі і полацкімі дружынамі, якая адбылася 3 сакавіка 1067 г. 
 
У аснове маркі — мініяцюра Радзівілаўскага летапісу «Бітва на рацэ Нямізе».
 
У аснове спецштэмпеля — пячатка першага мінскага князя Глеба Усяславіча.
 
Праект падрыхтаваны па матэрыялах Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
 
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.