Паслугі
Тарыфы

Увага! Конкурс!

 
З 20 лютага па 20 сакавіка 2017 года ўсе жадаючыя запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2016 года».
 
Для гэтага неабходна:
 
1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» ў раздзел «Філатэлія» http://www.belpost.by/stamps/konkurs-marka-2016/,  скачаць бланк анкеты, запоўніць яго, пазначыўшы нумар паштовай маркі ці паштовага блока, які Вам больш спадабаўся, і выслаць на электронны адрас zavadskaya@belpost.by;
2. Наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету. Разборліва запоўненую анкету з паметкай «Конкурс» накіраваць на адрас: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск.
 
Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія даслалі лісты ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і назвалі марку-пераможніцу, будуць разыграны прызы: 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі.