Паслугі
Тарыфы

100-годдзе беларускай міліцыі

 
24 лютага 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100-годдзе беларускай міліцыі».
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц.  Непагодзіна».
 
4 сакавіка 2017 года беларускай міліцыі спаўняецца 100 гадоў. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1917 годзе грамадзянскі камендант г. Мінска падпісаў загад, паводле якога М. В.  Фрунзе прызначаўся часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага земскага саюза па ахове парадку ў горадзе.
 
Сёння Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ўзначальвае сістэму органаў унутраных спраў і ўнутраных войск МУС і ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў рэгуляванне і кіраванне ў сферы барацьбы са злачыннасцю, аховы грамадскага парадку, забеспячэння грамадскай бяспекі, каардынуе дзейнасць іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў гэтай сферы.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
 
 
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.