Паслугі
Тарыфы

Жывапіс. В.К.Бялыніцкі-Біруля

 
1 лютага 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. В. К. Бялыніцкі-Біруля» з серыі «Жывапіс».
 
Працяг серыі. Пачатак — канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131, 133, 135.
 
Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч (29.02.1872, сядзіба Крынкі Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 18.06.1957) — жывапісец-пейзажыст. Народны мастак Беларусі (1944). Народны мастак Расіі (1947). Правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1947). Ганаровы акадэмік НАН Беларусі (1947).
 
Пісаў пераважна лірычныя пейзажы, у аснове якіх тонкая кампазіцыйная пабудова, складаная нюансіроўка суадносін шаравата-серабрыстых і ліловых тонаў. Майстар веснавога пейзажа.
 
На канверце: рэпрадукцыі карцін В. К. Бялыніцкага-Бірулі «Дні юнага мая» (палатно, алей, 1950), «Зімовы сон» (палатно, алей, 1911).
 
На марцы: рэпрадукцыя карціны А. В. Маравага «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі» (фрагмент, палатно, алей, 1908).
 
Дызайн канверта і спецштэмпеля А.Мядзведзь.
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 28 лютага на паштамце Мінска.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.