Паслугі
Тарыфы

Дзіцячая філатэлія. Шчаняты

 
26 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Французскі бульдог», «Такса стандартная гладкашэрсная», «Амерыканскі кокер-спаніэль», «Чыхуахуа» з серыі «Шчаняты».
 
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
 
Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Французскія бульдогі даволі ўраўнаважаныя, разумныя,таварыскія, вясёлыя і жвавыя, пяшчотныя з гаспадарамі, цудоўна ладзяць з дзецьмі і беззапаветна адданы ўладальніку.
 
Таксы досыць энергічныя, гуллівыя і хітрыя, валодаюць добрай інтуіцыяй і выдатнымі разумовымі здольнасцямі. Лічацца ідэальнымі кампаньёнамі, бо вельмі ўраўнаважаныя.
 
Амерыканскія кокер-спаніэлі кемлівыя, дружалюбныя, добрыя, выдатна ўжываюцца з іншымі жывёламі. Ідэальныя для сем'яў з дзецьмі і для ўсіх гаспадароў, якія хочуць мець разумнага і вясёлага сябра.
 
Чыхуахуа дапытлівыя, валодаюць цікаўнасцю і дзіўнай для такіх малышоў адвагай. Маюць добрую інтуіцыю, якая дазваляе ім прадугадваць рухі і ўчынкі гаспадароў.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім грамадскім аб'яднаннем «Рэспубліканскі клуб службовага сабакаводства».
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.
 
Дызайн М.Віткоўскай. Фота В.Бабундзінай, К.Прыемка, Л.Хадаровіч.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.