30-годдзе вываду савецкіх войск з Афганістана
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 13 лютага 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.
Месца гашэння — Мінск-1.
Колер масцікі — чорны.
Мінула 30 гадоў з таго дня, як апошняя ваенная калона прайшла па мосце цераз раку Амудар'ю. Менавіта 15 лютага 1989 года скончыўся вывад савецкіх войск з Афганістана — завяршылася вайна, якая пачалася 27 снежня 1979 года і наглядна прадэманстравала высокія маральна-баявыя якасці савецкіх воінаў.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам ветэранаў вайны ў Афганістане.
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн спецштэмпеля і канверта Яўгеніі Бядонік.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.