Паслугі
Тарыфы

25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай

 
20 студзеня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай».
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц.  Непагодзіна».
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай былі ўсталяваны 20 студзеня 1992 г. У гэтым жа годзе ў Мінску было адкрыта Пасольства КНР, а з 1993 г. беларускія дыпламаты сталі працаваць у Пекіне.
 
Развіццё адносін з Кітаем — прыярытэтны напрамак знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Краіны рэгулярна абменьваюцца візітамі на вышэйшым узроўні, ажыццяўляюць актыўны міжпарламенцкі дыялог, дынамічна развіваюць міжведамасныя кантакты.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска і ў Пекіне (КНР) будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.